Сачыненне Пра Восень

0901

Ну, вось і восень прыйшла.І перафарбавала пейзаж за некалькі дзён у рознакаляровыя фарбы. Яшчэ зусім нядаўна лес красаваўся зяленым колерам, а цяпер яго восень змяніла на вогненна – жоўты колер. Пры гэтым кожнае дрэва мае свой цікавы вобраз, быццам бы змяніла свае адзенне.Мноства восеньскіх кветак даруць людзям сваю восеньскую, апошнюю прыгажосць. З першага верасня дзеці ідуць у школы. У сялян пачынаецца восеньская праца на агародах – збіраюцьвырашчаны ураджай: капаюць бульбу, збіраюць і кладуць у паграбы моркву з буракамі, знімаюць апошнія яблыкі,гатовяць зямлю да зімняга адпачынку.

  1. Сачыненне Пра Восень 3 Клас
  2. Сачыненне Пра Восень 5 Класс
  3. Сачыненне Пра Восень
  4. Сачыненне Пра Восень На Беларускай Мове

Сочинение про лису для 2- 3- 4 класса «Хитрая. Сачыненне На Тэму Восень Па Беларускай.

Сачыненне Пра Восень 3 Клас

Восеньскае неба зменіць свой колер, гэтай парой яно становіцца з каждым тыднем усё больш шэрым. Рэдка калі можна заўважыць на ім, у абедзенны час, белыя воблакі. І ўжо у сярэдзіне восені воблакі ператварацца у вялікія цёмна – шэрыя хмары. Сонейка зменіць брыдкі халодны дождж, які будзе бясконца несці кожнаму сумленне. У лістападзе парадзее лес, скіне свой ліставы жоўта – чырвоны нарад. І апошнія лісты на пачарнелых галінах дрэў абляцяць на дол. З-за цемных ялін прыгоніць восеньскі вецер хмарынкі.

Яшчэ некалькі дзен і чорны клін птушак, далека у высокім небе, зробіць свой апошні прашчальны круг і паляціць у цеплыя краіны. Змоўкнуць на доўгі час іх звонкія спевы. Зверы таксама збіраюцца да зімы. Ваверка ўжо даўно накапіла арэхаў і насушыла лепшых грыбоў. Маленькія мышкі – палёўкі нацягалі ў свае норкі зерня. Вожык нацягаў сабе пад стары пень сухіх лістоў, зрабіўшы з іх сабе цеплую коўдру. Ужо зусім скора пачнуцца першыя маразы.

ПРА ЗІМУ Ад першага снегу да саннага шляху шэсць тыдняў пройдзе. Гром зімою – да моцнага ветру.

Зіма без снегу – не быць хлебу. Зіма – бяда, але і без зімы нельга. Зіма – свякруха, лета – матачка.

Зіма снежная – лета дажджлівае. Зімовы дзянёк, што камарыны насок.

Калі зімой лес моцна шуміць, значыць адліга будзе. Калі не будзе зімою бела, то не будзе ўлетку зелена. Кот на печку – сцюжа на двор. Маланка зімою – да пургі. На дварэ лёд, а для кавалёў – мёд. Першы снег выпадае ноччу.

Пеўні пяюць марозным днём – будзе адліга. Усё зімою згодзіцца, што ўлетку родзіцца. Як мароз ды холад, дык і стары молад. Ясныя дні перад Калядамі на добры ўраджай. ПРА СНЕЖАНЬ Год завяршае, зіму пачынае.

Калі снежань радуе вялікімі гурбамі, летам будзе добры ўраджай травы. На Новы год ясна, будзе ў гумне цесна. На Новы год прыбудзе дня на заечы скок.

На печы і ў снежні лета чырвонае. Снежань сцюдзёны – на ўсю зіму зямлю замарозіць. Снежань – цёмная пара года. Які першы дзень снежня здарыцца, такой і зіма-зіміца будзе. ПРА СТУДЗЕНЬ Дрэвы ў інеі – неба будзе сіняе.

Калі ў студзені дажджы, то дабра не жджы. Студзень імглісты – мокры год, студзень халодны – позняя вясна і дажджлівае лета.

Студзень-сечань: сячэ зіму напалам. Студзень – году пачатак, а зіме – палавіна.

У студзені і гаршчок у печы замярзае. Якое надвор’е пасля Каляд, такое ж і пасля Пятра (12 ліпеня) будзе. ПРА ЛЮТЫ Віхуры і мяцелі ў лютым наляцелі. Грамніцы (15 лютага) – зімы палавіцы. Калі ў першыя дні лютага здараецца добрае надвор’е, то і вясна ранняй будзе.

Люты не дае моцна спаць: трэба плугі ладзіць ды калёсы папраўляць. Люты – ілгун: адзін бок грэе, другі – студзіць. Лютаўскія маразы – да гарачага лета. Лютаўская адліга нічога не каштуе. У лютым моцны мароз – кароткая зіма. Як на Грамніцы адліга – з ураджаю будзе фіга.

Як у лютым клікнецца, так восенню адклікнецца. ПРА ВЯСНУ Адна ластаўка вясны не робіць.

Ад ранняй вясны радасці мала, але затое вады многа. Вясна красна кветкамі, а восень пірагамі. Вясна – маці, а восень – бацька. Вясной зверху прыпякае, а знізу падціскае. Вясной гадзіну ўпусціш, годам не дагоніш.

Вясну хваляць за дажджы і сонца, а лета за стагі і вазы. Добрая вясна будзе, калі пчолы рана з вулляў вылятаюць. Журавель прыляцеў – цяпло прынёс. Калі вясной на стрэхах дамоў доўгія ледзяшы – да працяглай вясны. Страчанага дня вясною не купіш. Сустрэў грака – вясну сустракай.

Сей авёс у гразь – будзеш князь. Сей ячмень, як загудзе сляпень. Сей у добрую пару – збярэш хлеба гару. Хто вясною скача, той восенню плача. Хто сее ды вее, той не збяднее. ПРА САКАВІК Доўгія ледзяшы ў сакавіку – да працяглай вясны, але позняй восені. Дождж на Еўдакію (14 сакавіка) прадказвае дажджлівае лета.

Калі ў сакавіку зямля ўбачыць неба, то восенню не будзе хлеба. Няма ў сакавіку вады, не будзе ў красавіку травы. Сакавік цяплом усіх прывячае. Сакавік дрэвам сок пускае. Сакавік-ветранос, вадацёк, гракоўнік. ПРА КРАСАВІК Калі красавік красны – будзе жыта ўдачнае. Красавік чорны ў полі, але белы ў лесе.

Красавік: сёння мяцеліца, а заўтра капеліца. Красавік зіму з летам сплятае. Красавік – месяц вялікай вады, ледалому на рацэ. Красавіцкі снег як лёг, так і збёг. Красавіцкае цяпло ненадзейлівае. Не ламай печ, пакуль красавік на двары.

Не бойся зімы – бойся адзімкаў у красавіку. Першы красавіцкі дождж воза золата варты. ПРА МАЙ Барыс і Глеб (15 мая) сеюць хлеб. Дождж у маі – будзе хлеб і ў гультая. Калі май халодны, дык год хлебаробны. Май зямлю грэе, але і сіверкам вее. Мокры май – будзе жыта, нібы гай.

Сачыненне

Наступіў май – і пад кустом рай. ПРА ЛЕТА Адкуль летам навальніца – адтуль і добрая пагода.

Вясну хваляць за дажджы, а лета – за снапы. Дзе летам кветак карагод, там і пчолы, і мёд. Двойчы ў год лету не бываць. Дрэннае лета, калі сонца няма. Калі гром летняй парой грыміць бясконца – град будзе. Лета селяніну і маці, і бацька.

Сачыненне Пра Восень 5 Класс

Лета на зіму працуе. Лета – навальнічнае, зіма – з мяцеліцамі. Летні дзень зіму корміць. Лета праляжыш, зімой з торбай пабяжыш. Не чакай лета доўгага, маліся за цёплае. Ураджайнае лета прадказвае холодную зіму. Хто ўлетку балюе, той узімку галадуе.

ПРА ЧЭРВЕНЬ У чэрвені першую ягаду ў рот кладуць, а другую дамоў нясуць. Чэрвень у гульні не гуляе, а ўраджай росціць. Чэрвень сухі – не надзейся на грыбы. Якая чэрвеньская вячэрняя зорка, такі і другі дзень будзе. ПРА ЛІПЕНЬ Вячэрняя раса ў ліпені – да яснай раніцы. Ліпень косіць і жнее, доўга спаць не дае.

Ліпень пахучы, але даручы. Ліпень з навальніцамі прыходзіць. Святло ў ліпені на ўбытак – гарачыня на прыбытак. У ліпені ліпы ў поўнай красе. У ліпені першыя снапы на паласе.

ПРА ЖНІВЕНЬ Жнівеньскі дзень год корміць. Жнівень сее, жне і косіць – на сталах багацця ўдосталь.

Жоўтыя лісты ў канцы лета – да ранняй восені. Навальніца ў жніўні – да доўгай восені. У жніўні лес спяшаецца аддаць свае дары. ПРА ВОСЕНЬ Асенняе сонца, як удаўцова сэрца. Восень – на дзень пагод восем. Восень спяшаецца – зіма чакаць не будзе. Восень непагоду нясе.

Восеньскі іней – да яснага дня. Красна восень снапамі, а зіма ўмалотамі.

Сачыненне Пра Восень

Увосень і верабей багаты, і грак багач. ПРА ВЕРАСЕНЬ Верасень-летаправодзец: ластавак і журавоў праводзяць у цёплыя краі. Верасень – пачатак вясельных гульняў. Вераснёўскі гром абяцае цёплую восень.

Калі ў верасні лісце на дрэвах моцна трымаецца, чакай позняй зімы. Прыйшоў верасень – супакоіў прыроду. Прастаіць верасень сухі – зіма позняя будзе. У верасні лес радзей і птушыны голас цішэй. У верасні селяніна не хата грэе, а цэп на такавішчы. ПРА КАСТРЫЧНІК Кастрычнік – пазімнік, прадшэсце зімы.

Кастрычнік сакавіку брат: сем пагод на дзень. Кастрычнік – гразнік: ні калёс, ні палазоў не любіць. Кастрычнік зямлю пакрыве дзе лістком, а дзе сняжком. Кастрычнік – месяц хмурны.

Кастрычнік пірагамі цудоўны. У кастрычніку лёд, хоць і тонкі, але ўчэпісты. У кастрычніку і хата з дравамі, і мужык з лапцямі. ПРА ЛІСТАПАД Лістапад – вароты зімы. Лістапад шчодры – усіх сцюжай абдзяліць можа.

Лістапад – лёдавы каваль: яго клопаты – зямлю закаваць. Лістапад-лістакос: вецер і мароз вершаць залаты пакос. Першы сняжок у лістападзе – яшчэ не зімовы шлях. Селянін у лістападзе з калёсамі развітваецца, у сані садзіцца. У лістападзе цяпло марозу не ўуказ.

Сачыненне Пра Восень На Беларускай Мове

У лістападзе зіма з восенню змагаецца. У лістападзе раніца з вечарам хутка сустракаюцца.

This entry was posted on 01.09.2019.